unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Інстытут ядзернай энергетыкі (Мінск)

    22.06.1965 г. пастановай Прэзідыума АН БССР на базе аддзялення атамнай энергетыкі Інстытута цепла-і масаабмену АН БССР і плошчы Сосны ўтвораны Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР. У 1991 г. Прэзідыум АН БССР прыняў рашэнне аб рэарганізацыі Інстытута ядзернай энергетыкі і стварэнні на яго аснове 3-х навукова-даследчых інстытутаў: Інстытут праблем энергетыкі (ІПЭ), Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем (ІРФХП), Інстытут радыеэкалагічных праблем (ІРЭП). 21.01.1993 г. рашэннем Прэзідыума АН Беларусі створаны таксама Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс "Сосны" (АНТК "Сосны") і вытворча-унітарнае прадпрыемства "ІТЦ-Сосны". У 2001 г. рашэннем Прэзідыума НАН Беларусі, шляхам зліцця Інстытута праблем энергетыкі, Інстытута радыяцыйных фізіка-хімічных праблем, Інстытута радыеэкалагічных праблем і "ІТЦ – Сосны", арганізаваны Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі.

    З 1991 не існуе ў якасці самастойнай навуковай установы. Гл.: Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны (Мінск)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны (Мінск)
    Інстытут праблем энергетыкі (Мінск)
    Несцярэнка, Васіль Барысавіч (доктар тэхнічных навук ; ядзерная энергетыка ; радыяцыйная бяспека ; 1934—2008) (дырэктар (1977—1987))
    Саламатаў, Ілья Ільіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; 1907—1989)
    Институт ядерной энергетики (Минск) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Государственное научное учреждение "Объединенный институт энергетических и ядерных исследований — Сосны" : 50 лет / [составители: В. Т. Казазян и др.]. — Гомель, 2015.
    Объединенный институт энергетических и ядерных исследований — Сосны // Белорусская академическая наука : 100 лет / Национальная академия наук Беларуси. — 2-е изд., дополненное. — Минск, 2022. — С. 388—394.