Справка
Нарадзіўся 27.07.1907, в. Малая Бярсеніха (Саламатава), Уржумскі раён, Кіраўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне хімічнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1971). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Маскоўскі інстытут хімічнага машынабудавання (1934).
Навуковыя інтарэсы: радыяцыйна-хімічнае машынабудаванне; радыяцыйная хімія; стварэнне вакуумнага абсталявання для атамнай прамысловасці; распрацоўкі ў галіне нармалізацыі і стандартызацыі хімічнага машынабудавання.
Месца працы, пасада: Галоўнае ўпраўленне хімічнага машынабудавання Народнага камісарыята машынабудавання СССР (Масква; з 1938 – начальнік хімічнага аддзела); Усесаюзны навукова-даследчы і канструктарскі інстытут хімічнага машынабудавання, Масква (1946–1967; у 1946–1959 і 1965–1967 – намеснік дырэктара па навуковай частцы, у 1959–1965 – дырэктар); Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР (1967–1977 – намеснік дырэктара).
Узнагароды: Сталінская прэмія (1949), ордэны Чырвонай Зоркі (1942), Айчыннай вайны I (1945) і II (1943) ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1954, 1962), медалі.
Памёр 03.01.1989.
Варыянтная форма
Salamataŭ, Il'â Il'ič (1907—1989) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Саламатов Илья Ильич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 560.
Саламатаў Ілья Ільіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 98—99.
Саламатов Илья Ильич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.] — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 553.
Саламатов Илья Ильич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 500—501.
БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".