unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сердзючэнка, Мікалай Сяргеевіч (доктар медыцынскіх навук ; 1950—2024)

    Нарадзіўся 02.08.1950, с. Багданаўка, Прылуцкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне прымянення лазерных тэхналогій у медыцыне. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2009). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975).
    Навуковыя інтарэсы: прымяненне лазерных тэхналогій у лячэнні хворых з запаленчымі, посттраўматычнымі, дэгенерацыйна-дыстрафічнымі захворваннямі і іх ускладненнямі.
    Месца працы, пасада: Гомельская абласная бальніца (1975–1976 – урач-інтэрн); 6-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1976–1999 – урач-траўматолаг, загадчык аддзялення, намеснік галоўнага ўрача); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1999 – вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (2002–2012 – галоўны ўрач), адначасова Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2006–2011 – прафесар кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя); НАН Беларусі. Аддзяленне медыцынскіх навук (2014–2022 – акадэмік-сакратар).
    Памёр 13.12.2024.

        Варыянтная форма
    Serdiuchenko, Nikolai S. (1950—2024) (англійская мова)
    Serdzûčènka, Mіkalaj Sârgeevіč (1950—2024)

        Гл. таксама
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Аддзяленне медыцынскіх навук
    Сердюченко, Николай Сергеевич (доктор медицинских наук ; 1950—2024) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Клинико-физиологические обоснования применения низкоинтенсивного лазерного излучения при лечении переломов костей и дегенеративно-дистрофических заболеваний суставов : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.16; 14.00.22 : защищена 03.06.2003 : утверждена 15.10.2003 / Сердюченко Николай Сергеевич. — Минск, 2003.
    Комплексное лечение закрытых переломов костей голени : (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.22 / Сердюченко Николай Сергеевич. — Минск, 1985.
    Сердюченко Николай Сергеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 506—507.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".
    "eLIBRARY.RU".