| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Трэер, Вальфрыд Мікалаевіч (доктар тэхнічных навук ; машыназнаўства ; 1901—1984) |
Нарадзіўся 05.12.1901, г. Турку, Фінляндыя. Спецыяліст у галіне машыназнаўства. Доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1950). Член-карэспандэнт АН БССР (1959).
Адукацыя: Маскоўскі аўтатрактарны інстытут (1929).
Навуковыя інтарэсы: праблемы надзейнасці і даўгавечнасці машын і прыбораў.
Месца працы, пасада: Навуковы аўтатрактарны інстытут (Масква; з 1929 – старшы навуковы супрацоўнік); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут цяжкага машынабудавання (з 1936 – старшы інжынер, загадчык падшыпнікавай лабараторыі); Эксперыментальны навукова-даследчы інстытут машынабудавання і станкабудавання (Масква; з 1937 – старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут каляровых металаў і золата і Інстытут сталі (Масква; з 1939 – дацэнт, прафесар); Талінскі політэхнічны інстытут (з 1951 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Беларускі політэхнічны інстытут імя І. В. Сталіна (з 1955 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1960–1966 – дырэктар); Мінскі радыётэхнічны інстытут (з 1966 – прафесар).
Памёр 03.12.1984.
Варыянтная форма
| Trèer, Val'fryd Mіkalaevіč (1901—1984) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

