Справка
Нарадзіўся 05.12.1950, г. Калінінград, Расія. Хірург, спецыяліст у галіне транспланталогіі, клетачных біятэхналогій, хірургічнай гепаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1974; аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых падыходаў да алатрансплантацыі "свежых" алагенных клапанаў сэрца; вывучэнне магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканак без імунасупрэсіўнай тэрапіі; абгрунтаванне раней нявывучаных заканамернасцей у транспланталогіі; распрацоўка прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій; распрацоўка і ўкараненне ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані; дыягностыка і лячэнне запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы; распрацоўка метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1974; асістэнт, у 1990–1994 – дацэнт 1-й кафедры хірургічных хвароб, у 1994–1995 – дацэнт 2-й кафедры хірургічных хвароб, з 1995 – загадчык кафедры хірургічных хвароб з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2008), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2004), медаль "За працоўныя заслугі" (2001), нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (1999).
Варыянтная форма
| Traccâk, Stanіslaŭ Іvanavіč (нар. 1950) |
| Tratsyak, S. (нар. 1950) (англійская мова) |
| Tretiak, S. (нар. 1950) (англійская мова) |
| Tretyak, S. (нар. 1950) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...