unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Усанаў, Сяргей Аляксандравіч (доктар хімічных навук ; кандыдат біялагічных навук ; біяхімія ; нар. 1948)

    Нарадзіўся 14.05.1948, пас. Ільіно, Валадарскі раён, Горкаўская (Ніжагародская) вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне біяхіміі. Доктар хімічных навук (1990), прафесар (2003). Кандыдат біялагічных навук (1977). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1973), Інстытут біяарганічнай хіміі (аспірантура, 1976).
    Навуковыя інтарэсы: біяарганічная хімія, біяхімія, малекулярная біялогія цытахром Р450-залежных монааксігеназных сістэм біясінтэзу найважнейшых нізкамалекулярных біярэгулятараў і метабалізму ксенабіётыкаў.
    Заснавальнік навуковага напрамку структурнай хіміі бялкоў, навуковай школы ў галіне цытахром Р450-залежнага каталізу.
    Месца працы, пасада: Інстытут біяарганічнай хіміі (з 1973; у 1977–1981 – малодшы навуковы супрацоўнік, у 1981–1987 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1987–1991 – вядучы навуковы супрацоўнік, у 1991–2003 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі бялку, з 2003 – загадчык лабараторыі бялковай інжынерыі, у 2005–2010 – загадчык аддзела імунахімічных і малекулярна-біялагічных сродкаў дыягностыкі, у 2011–2016 – дырэктар), адначасова Нацыянальны інстытут навук аб уплыве навакольнага асяроддзя на здароўе (Паўночная Караліна, ЗША; 1993–1995 – прафесар), Медыцынскі цэнтр Універсітэта Тэхаса (Далас, ЗША; 1997–2001 – прафесар дэпартамента біяхіміі), Медыцынскі цэнтр універсітэта Осака (Японія; 2003–2004 – прафесар), ДНВА "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" (2011–2012 – генеральны дырэктар), Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі (з 2010 – акадэмік-сакратар).

        Варыянтная форма
    Usanaŭ, Sârgej Alâksandravіč (нар. 1948)

        Гл. таксама
    Інстытут біяарганічнай хіміі (Мінск). Дырэктар
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Минск). Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі
    "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі", дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне (Мінск)
    Усанов, Сергей Александрович (доктор химических наук ; кандидат биологических наук ; биохимия ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...