Справка
Нарадзіўся 14.07.1912, с. Рускія Норвашы, Цывільскі павет, Казанская губерня (сучас. Янцікаўскі раён), Чувашыя. Спецыяліст у галіне лесахіміі. Доктар хімічных навук (1953), прафесар (1955). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградская лесатэхнічная акадэмія імя С. М. Кірава (1936; аспірантура,1940).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка сучасных метадаў аналізу тэрпеноідаў, вывучэнне іх хімічнай будовы і ператварэнняў, сінтэзу практычна важных прадуктаў; даследаванні па пашырэнні вытворчасці і паляпшэнні якасці каніфольна-шкіпінаравых прадуктаў.
Больш за 50 вынаходстваў.
Месца працы, пасада: Цэнтральны навукова–даследчы лесахімічны інстытут (г. Хімкі, Маскоўская вобласць; 1940–1941 і 1946–1954 – загадчык лабараторыі); Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1954–1963 – загадчык кафедры арганічнай хіміі), адначасова Інстытут хіміі (загадчык лабараторыі лесахіміі); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі (1963–1979 – загадчык лабараторыі хіміі тэрпеноідаў і смаляных кіслот).
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1962), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалі "За боевую доблесть", "За трудовое отличие", знак "Изобретатель СССР", ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і інш.
Памёр 30.10.2000.
Варыянтная форма
| Bardyšaŭ, Іvan Іlaryënavіč (1912—2000) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...