Справка
Нарадзіўся 10.04.1880 (29.03.1880 па ст. ст.), г. Ташкент, Узбекістан. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1927), прафесар (1929). Член-карэспандэнт АН БССР (1947). Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.
Адукацыя: Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1904), Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1910).
Навуковыя інтарэсы: пытанні агульнай і прыватнай хірургіі, нейрахірургіі, хірургічнай эндакрыналогіі, анкалогіі, уралогіі, траўматалогіі і артапедыі, гінекалогіі.
Заснавальнік грудной хірургіі ў Беларусі.
Месца працы, пасада: г. Дуброўна, Магілёўская губерня, земскі ўрач і павятовая бальніца г. Сянно, Мінская губерня, загадчык бальніцы (1910–1913); Ташкенцкая гарадская бальніца (1913–1915 – хірург); ваенныя шпіталі (Ташкент, Алма-Ата; 1915–1922 – хірург); 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1922–1926 – асістэнт кафедры агульнай хірургіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1926–1941; у 1926–1928 – старшы асістэнт факультэцкай хірургічнай клінікі, у 1928–1931 – загадчык кафедрамі агульнай хірургіі, у 1929–1932– аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, у 1934–1941ؘ – факультэцкай хірургіі), адначасова Беларускі інстытут удасканалення ўрачоў (загадчык кафедры хірургіі); Ташкенцкі медыцынскі інстытут і Ташкенцкі інстытут удасканалення ўрачоў (1941–1943 – загадчык кафедрамі хірургіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1943–1944 (Яраслаўль) – загадчык кафедры хірургіі, у 1944–1950 – загадчык кафедры шпітальнай хірургіі), адначасова Рэспубліканскі анкалагічны дыспансер (1944–1948 – загадчык), Беларускі рэспубліканскі супрацьвалляковы дыспансер (1944–1950 – загадчык).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1939), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1950), медалі.
Памёр 16.05.1950, пахаваны на Ваенных могілках, Мінск.
Варыянтная форма
| Korčyc, Âŭgen Vіtol'davіč (1880—1950) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...