unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Семакоў, Вячаслаў Васільевіч (кандыдат біялагічных навук ; 1938—2009)

    Нарадзіўся 28.11.1938, г. Харкаў, Украіна. Энтамолаг. Кандыдат біялагічных навук (1968).
    Адукацыя: Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (кваліфікацыя "Вучоны-аграном па ахове раслін", 1961).
    Навуковыя інтарэсы: сортавыпрабаванні агароднінных раслін, распрацоўка спосабаў іх вырошчвання і аховы ад сельскагаспадарчых шкоднікаў на Камчатцы; біялагічныя метады аховы раслін; энтамашкоднікі пушчанскіх лясоў; відавы састаў матылькоў і насякомых-апыляльнікаў кветкавых раслін Белавежскай пушчы; экскурсійная і навукова-асветніцкая дзейнасць.
    Пазапрафесійная дзейнасць: альпінізм; турызм; "дзедмарозаўскі" рух (першы Дзед Мароз Белавежскай пушчы).
    Месца працы, пасада: Камчацкая дзяржаўная сельскагаспадарчая доследная станцыя (з 1961 – навуковы супрацоўнік, у 1966–1971 – загадчык аддзела аховы раслін), Навукова-даследчы інстытут аховы раслін (гар. пас. Рамонь, Варонежская вобласць; 1971–1974, вучоны сакратар), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут сельскагаспадарчай мікрабіялогіі (г. Ленінград; з 1974, старшы навуковы супрацоўнік), Памірскі біялагічны інстытут АН Таджыкскай ССР (1982–1989,вучоны сакратар), Нацыянальны парк "Белавежская пушча" (в. Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць; з 1989, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы).
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2008) і інш.
    Памёр 05.07.2009.

        Варыянтная форма
    Semakoŭ, Vâčaslaŭ Vasil'evič (1938—2009)
    Semakow, Wjatscheslaw (1938—2009) (нямецкая мова)

        Гл. таксама
    Семаков, Вячеслав Васильевич (кандидат биологических наук ; 1938—2009) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Главнейшие вредители крестоцветных культур Камчатки борьба с ними : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 098 / Семаков В. В. ― Петропавловск-Камчатский, 1968.
    Der Traum vom Urwald / Waleri Ripperger, Wjatscheslaw Semakow. ― Tessin, 2008.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Потери науки : [Семаков Вячслав Васильевич] / А. В. Денгубенко // Беловежская пуща : исследования. — Брест, 2009. — Вып. 13. — С. 268—272.
    От Камчатки до Беловежья : Кто он — первый белорусский Дед Мороз из Беловежской пущи? / Светлана Яскевич // Звязда. — 2020. — 15 снежня (№ 244). — С. 7.