Справка
Нарадзілася 01.10.1937, с. Ніжняя Сыраватка, Сумскі раён, Сумская вобласць, Украіна. Урач-тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1974), дацэнт.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961).
Навуковыя інтарэсы: аднаўленне функцый печані ў дзяцей, хворых колецыстагепатытамі, пад уплывам санаторнага лячэння ў Друскінінкаі; арганізацыя лячэння дзяцей з хранічнымі захворваннямі страўніка і падстраўнікавай залозы на курорце Друскінінкай; медыцынская дапамога цяжарным жанчынам.
Месца працы, пасада: Заходне-Сібірская чыгунка (1961–1963 – урач-тэрапеўт амбулаторыі станцыі Карасух); Рэспубліканскі дзіцячы санаторый "Беларусь", г. Друскінінкай (1963–1978; у 1963–1973 – урач-педыятр, у 1973–1978 – загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі); Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства (1978–1979 – старшы навуковы супрацоўнік); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (1979–1991 – старшы выкладчык кафедры клінічнай лабараторнай дыягностыкі, з 1991 – дацэнт кафедры); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця" (старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі акушэрскай і гінекалагічнай паталогіі). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя".
Варыянтная форма
| Zuboŭskaâ, Alena Tarasaŭna (нар. 1937) |
| Zubovskaya, E. (нар. 1937) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Восстановление функций печени у детей, больных хроническими воспалительными заболеваниями печени и желчных путей, под влиянием комплексного санаторного лечения на курорте Друскининкай : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.09 / Зубовская Елена Тарасовна. — Минск, 1974.
Зубовская Елена Тарасовна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2 : Деловой мир. Культура и искусство. Здравоохранение. Народное хозяйство, ветераны войны и труда. — С. 193.
Сайт РНПЦ "Маці і дзіця".
Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
"eLIBRARY.RU".