unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шостак, Часлаў Адамавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; нар. 1934)

    Нарадзіўся 21.03.1934, в. Мельнікі, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне насенняводства на меліяраваных землях. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1968).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1961), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні насенняводства збожжавых культур і мнагалетніх траў на меліяраваных землях; прадуктыўнасць травасумесей пры мнагаўкосным выкарыстанні ў залежнасці ад ўгнаення і арашэння.
    Месца працы, пасада: Упраўленне сельскай гаспадаркі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці (1961–1964 – галоўны аграном); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (1967–1974 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела севазваротаў і апрацоўкі глеб); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства (1975–2001; старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, з 1992 – загадчык лабараторыі насенняводства збожжавых культур і мнагалетніх траў Палескага комплекснага аддзела, г. Пінск).

        Варыянтная форма
    Šostak, Časlaŭ Adamavіč (нар. 1934)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Шостак, Чеслав Адамович (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; род. 1934) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сравнительная оценка зерновых, зернобобовых и пропашных культур, возделываемых на дерново-подзолистых супесчаных почвах в южной зоне БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.530 / Ч. А. Шостак. — Жодино, 1969.
    Шостак Чеслав Адамович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 191.
    Шостак Чеслав Адамович // Ученые Пинщины / [авторы-составители: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевецкий]. — Пинск, 2012. — С. 155 : фот.