unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шкутаў, Эдуард Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук ; меліярацыя ; нар. 1948)

    Нарадзіўся 22.01.1948, в. Макараўка, Ершыцкі раён, Смаленская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне меліярацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1984).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Гідрамеліярацыя", кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1971), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1979).
    Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя кіравання водным рэжымам на асушальна-ўвільгатняльных сістэмах; аднаўленне забруджаных радыенуклідамі зямель; зніжэнне забруджанасці сельскагаспадарчай прадукцыі, якую атрымліваюць на меліяраваных угоддзях; рэканструкцыя і аднаўленне меліярацыйных сістэм; трансфармацыя тарфяных глеб пад уплывам асушэння; удасканаленне канструкцый меліярацыйных сістэм.
    Месца працы, пасада: Трэст "Смоленскводстрой" (1971–1972 – галоўны інжынер Краснінскай ПМК); Інстытут меліярацыі (з 1973; старшы інжынер аддзела асушэння, у 1979–1986 – малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі аўтаматызацыі кіравання водным рэжымам, у 1986–1992 – малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі меліярацыі, выкарыстання і захавання тарфяных комплексаў, у 1992–2003 – загадчык лабараторыі аднаўлення забруджаных радыенуклідамі зямель, у 2003–2008 – лабараторыі меліярацыі, захавання і выкарыстання тарфяных комплексаў, з 2009 – лабараторыі ўдасканалення меліярацыйных сістэм, у 2008–2012 – намеснік дырэктара па навуцы). Інфармацыя на 2025.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР (1981), нагрудны знак "Ганаравы меліяратар" (2010), медаль "Юбілейны медаль з нагоды 80-годдзя Нацянальнай акадэміі навук Беларусі" (2009).

        Варыянтная форма
    Škutaŭ, Èduard Mіkalaevіč (нар. 1948)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Шкутов, Эдуард Николаевич (кандидат технических наук ; мелиорация ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...