Справка
Нарадзіўся 20.03.1939, в. Ферма, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне гідратэхнічнага будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук (1981).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1966), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1974).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне тэхналагічнага працэсу намыву плацін і польдерных дамбаў; тэхналогіі будаўніцтва водапрыёмнікаў і каналаў на балотах з ужываннем энергіі выбуху.
Месца працы, пасада: Полацкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне, майстар, прараб, начальнік участка і Трэст "Будмеханізацыя", старшы інжынер, начальнік пункта тэхнічнага абслугоўвання (1967–1971); БелНДІ меліярацыі і лугаводства (1974–1988 – малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арганізацыі і вытворчасці меліярацыйнага будаўніцтва, 1988–2002 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі тэхналогій эксплуатацыйных і аграмеліярацыйных работ).
Узнагароды: бронзавы медаль ВДНГ СССР і інш.
Варыянтная форма
Huhrakoŭ, Vasіlіj Alâkseevіč (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка технологических процессов строительства водоприемников и магистральных каналов осушительно-увлажнительных систем : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Хухряков Василий Алексеевич. — Минск, 1981.
Хухряков Василий Алексеевич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 187.