unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бельская, Святлана Іосіфаўна (кандыдат біялагічных навук ; мікалогія ; 1937—2023)

    Нарадзілася 01.07.1937, г. Мінск. Спецыяліст у галіне фітапаталогіі, імуналогіі і і мікалогіі. Кандыдат біялагічных навук (1970), старшы навуковы супрацоўнік (1974).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Батаніка", кваліфікацыя "Біёлаг-батанік, настаўнік біялогіі і хіміі сярэдняй школы", 1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён; аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні па біяэкалогіі і таксаноміі ўзбуджальнікаў хвароб бульбы, злакавых, бабовых, агароднінных, пладова-ягадных культур; тэарэтычныя пытанні імунітэту сельскагаспадарчых раслін; комплексная ахова раслін ад хвароб.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (1959–976; у 1959–962 і 1965–971 – малодшы, з 1971 – старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1976–2003; старшы навуковы супрацоўнік, у 1988–1993 – загадчык лабараторыі ніжэйшых раслін, з 1993 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі).
    Узнагароды: медаль "За трудовую доблесть" (1986).
    Памерла 13.04.2023.

        Варыянтная форма
    Bel'skaâ, Svâtlana Іosіfaŭna (1937—2023)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск)
    Бельская, Светлана Иосифовна (кандидат биологических наук ; микология ; 1937—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Изучение вопросов эпифитотиологии фитофтороза картофеля в условиях Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук : 06.540 / С. И. Бельская. — Минск, 1970.
    Светлана Иосифовна Бельская : (к 75-летию со дня рождения) / В. И. Парфенов, Г. Ф. Рыковский, О. С. Гапиенко // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2013. — Вып. 42. — С. 418—419.
    Светлана Иосифовна Бельская (1937—2023) / Т. Г. Шабашова, Д. Б. Беломесяцева // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов. — 2023. — Вып. 52. — С. 332—333 : фот.
    Інфармацыя ўдакладнена загадчыкам лабараторыі мікалогіі Шабаршовай Т. Г., 14.01.2025.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. Гісторыя беларускай батанікі ў асобах.