unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хасяневіч, Браніслаў Канстанцінавіч (кандыдат тэхнічных навук ; меліярацыя ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 25.10.1937, в. Навасёлкі, Мінскі раён, Мінская вобласць. Інжынер-гідратэхнік. Кандыдат тэхнічных навук (1973).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, 1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні распрацоўкі і ўкаранення новых метадаў пошукаў і спосабаў асушэння меліярацыйных аб'ектаў са складанымі гідрагеалагічнымі ўмовамі.
    Месца працы, пасада: Старобінскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне (Мінская вобласць; 1959–1961 – начальнік участка); Завод зборнага жалезабетону № 5 і Трэст № 2 (Мінск; 1962–1964 – майстар); БелНДІ меліярацыі і лугаводства (1964–2002; у 1964–1967 – старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм, у 1971–1977 – малодшы, у 1977–1993 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі вертыкальнага дрэнажу і новых матэрыялаў, у 1993–2002 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі меліярацыі і сельскагаспадарчага выкарыстання тарфяных глеб).

        Варыянтная форма
    Hasânevіč, Branіslaŭ Kanstancіnavіč (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Хасеневич, Бронислав Константинович (кандидат технических наук ; мелиорация ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование прочности и долговечности пластмассовых дренажных труб : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Хасеневич Бронислав Константинович. — Минск, 1973.
    Хасеневич Бронислав Константинович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 184—185 : фот.