unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бучанкоў, Ігар Эдуардавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; нар. 1968)

    Нарадзіўся 25.10.1968, г. Мінск. Біёлаг, спецыяліст у галіне генетыкі, раслінаводства, селекцыі раслін. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1998), дацэнт (2002).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (кваліфікацыя "Выкладчык біялогіі і хіміі", 1995; аспірантура, спецыяльнасць "Батаніка", 1998).
    Навуковыя інтарэсы: выкарыстанне біятэхналагічных метадаў у селекцыі пладовых культур; стварэнне зыходнага і селекцыйнага матэрыялу ў родах Malus, Cerasus, Oblonga, Ribes, Grossularia на аснове аддаленай гібрыдызацыі, алаполіплаідыі і хімічнага мутагенезу; біяразнастайнасць флоры Беларусі; рэдкія і ахоўныя віды раслін.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1995–2010; асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, у 2002–2010 – загадчык кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі); Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2010–2012 – загадчык кафедры біятэхналогіі; і 2024–2025 – прарэктар па вучэбнай рабоце, адначасова дацэнт кафедры біяхіміі і біяінфарматыкі); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2012–2013 – загадчык кафедры экалогіі); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава (2013–2024; дэкан факультэта экалагічнай медыцыны, дацэнт кафедры агульнай экалогіі, біялогіі і экалагічнай генетыкі, у 2016–2022 – намеснік дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, з 2022 – дацэнт кафедры агульнай біялогіі і генетыкі).
    Узнагароды: ганаровы знак "Заслуженный радиометрист России", ганаровыя граматы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2011), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2021).

        Варыянтная форма
    Bučankoŭ, Іgar Èduardavіč (нар. 1968)
    Buchenkov, I. E. (нар. 1968) (англійская мова)
    Buchenkow, I. E. (нар. 1968) (англійская мова)
    Butchenkov, I. E. (нар. 1968) (англійская мова)
    Бученков, І. Е. (нар. 1968) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (Пінск). Біятэхналагічны факультэт
    Бученков, Игорь Эдуардович (кандидат сельскохозяйственных наук ; род. 1968) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...