unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Старчык, Таццяна Аляксандраўна (кандыдат геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; нар. 1945)

    Нарадзілася 15.02.1945, г. Красны Луч (Хрустальны), Варашылаўградская (Луганская) вобласць, Украіна. Інжынер-геолаг, спецыяліст у галіне структурнай геалогіі, палеагеадынамікі і тэктанафізікі асадкавых басейнаў Беларусі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1985).
    Адукацыя: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Ульянава-Леніна (спецыяльнасць" Геалогія і разведка нафтавых і газавых радовішчаў", 1968).
    Навуковыя інтарэсы: нафтагазавая геалогія; тэктоніка і геадынаміка; вывучэнне механізму фарміравання Прыпяцкага палеарыфту; тэктанічныя крытэрыі нафтагазаноснасці асадкавых басейнаў Беларусі.
    Месца працы, пасада: Татарскі нафтавы навукова-даследчы інстытут (Бугульма; 1968–1970 – інжынер геалагічнага аддзела); Беларускі дзяржаўны праектны інстытут. Філіял (Маладзечна); Трэст "Белнафтагазведка" (Гомель; з 1971 – інжынер-геолаг, старшы геолаг); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут. Гомельскае аддзяленне (1977–1979 – старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (Мінск; 1980–1997 – старшы, вядучы навуковы супрацоўнік сектара тэктонікі); Інстытут геахіміі і геафізікі (1997–2004 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі геатэктонікі); НДГРУП "Белгеа" (2004–2005 – вядучы навуковы супрацоўнік).

        Варыянтная форма
    Starčyk, Taccâna Alâksandraŭna (нар. 1945)

        Гл. таксама
    "Белгеа", навукова-даследчае геалагічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (Мінск)
    Старчик, Татьяна Александровна (кандидат геолого-минералогических наук ; геология ; род. 1945) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Особенности развития главных тектонических зон Припятского прогиба в девоне : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.04 / Старчик Татьяна Александровна. ― Минск, 1985.
    Старчик Татьяна Александровна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 204—205. (Год рождения – 1946)
    Татьяна Александровна Старчик : (к 70-летию со дня рождения) / [Р. Е. Айзберг и др.] // Літасфера. — 2015. — № 2. — С. 172—173 : фот. (Год рождения – 1945)