Справка
Нарадзіўся 05.06.1939, в. Лубень, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць. Інжынер-геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1971).
Адукацыя: Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна (1963), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: пошукі і разведка радовішчаў нафты і газу і інтэнсіфікацыя іх распрацоўкі; вывучэнне геалагічных умоў надсалявых адкладаў Прыпяцкага прагіну з мэтай пошуку спрыяльных структур для стварэння падземных сховішчаў газу; вывучэнне структуры геатэрмічнага поля тэрыторыі Беларусі і прылеглых раёнаў.
Месца працы, пасада: службовая камандзіроўка (Пакістан; 1964–1967); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1967–1980; малодшы, з 1972 – старшы навуковы супрацоўнік сектара нафтапрамысловай геалогіі); Інстытут геахіміі і геафізікі (1980–2007); НДГРУП "Белгеа" (Мінск; 2007–2012 – супрацоўнік аддзела лакальнага прагнозу, ацэнкі і падрыхтоўкі нафтаперспектыўных аб'ектаў); Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі (2012–2013 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела геалогіі нафты і газу).
Варыянтная форма
Calko, Pëtr Branіslavavіč (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Геологическое строение и условия формирования структур Припятского прогиба в связи с его нефтегазоносностью : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 120 / П. Б. Цалко. — Минск, 1971.
Цалко Петр Брониславович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 222—223.
Петр Брониславович Цалко : (к 75-летию со дня рождения) // Літасфера. — 2014. — № 1. — С. 168—169 : фот.