unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Паўлаў, Юрый Іванавіч (нафтагазавая геалогія ; нар. 1928)

    Нарадзіўся 26.05.1928, г. Ягор'еўск, Маскоўская вобласць, Расія. Геолаг, спецыяліст у галіне нафтапрамысловай геалогіі.
    Адукацыя: Маскоўскі нафтавы інстытут імя І. М. Губкіна (1951).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка рэгламенту буравых работ па бурэнні глыбокіх свідравін на нафту ва ўмовах Прыпяцкага прагіну; пяцігадовыя і аператыўныя планы геолагаразведачных работ у Беларусі і Заходняй Сібіры.
    Месца працы, пасада: Упраўленне геалогіі БССР (1952–1988; з 1952 – інжынер па бурэнні Старобінскай геолагаразведачнай экспедыцыі, у 1952–1957 – старшы інжынер, начальнік Нараўлянскай нафтаразведкі Беларускай канторы разведачнага бурэння, у 1957–1965 – галоўны інжынер, дырэктар Беларускай канторы разведачнага бурэння, з 1965 – галоўны інжынер Беларускага геалагічнага трэста па разведцы нафты і газу "Белнафтагазведка", у 1965–1973 – кіраўнік трэста, у 1973–1988 – начальнік упраўлення).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966, 1971), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1965, 1978, 1988), званне "Заслужаны геолаг-разведчык БССР" (1969) і інш.

        Варыянтная форма
    Paŭlaŭ, Ûryj Іvanavіč (нар. 1928)
    Pavlov, Yu. I. (геолог ; нар. 1928) (англійская мова)

        Гл. таксама
    "Белгеалогія", геолагаразведачнае рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства (Мінск)
    Павлов, Юрий Иванович (нефтегазовая геология ; род. 1928) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Бурение глубоких поисково-разведочных скважин на нефть и газ в БССР : опыт работы треста Белнефтегазразведка / Ю. И. Павлов [и др.]. — Минск, 1969.
    Павлов Юрий Иванович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 174—175.
    Юрий Иванович Павлов : (к 85-летию со дня рождения) // Літасфера. — 2013. — № 2. — С. 157 : фот.