Справка
Нарадзіўся 15.04.1908, г. Бабруйск, Мінская губерня (сучас. Магілёўская вобласць). Геолаг, тэктаніст, арганізатар геалагічнай службы Беларусі. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973).
Адукацыя: Маскоўскі геолагаразведачны інстытут (1936).
Навуковыя інтарэсы: тэктоніка і структурная геамарфалогія; фарміраванне нафтавых залежаў; прагназаванне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, мінеральная будаўнічая сыравіна).
Месца працы, пасада: Інстытут геалагічных навук АН БССР (з 1936); Беларускае геалагічнае ўпраўленне (1937–1941 – інжынер, галоўны інжынер, начальнік упраўлення; і 1944–1950 – начальнік упраўлення, галоўны геолаг); Горкаўскае геалагічнае ўпраўленне (Расія; 1941–1944 – загадчык аддзела і начальнік упраўлення); Беларускі дзяржаўны інстытут прамысловага праектавання (1950–1955 – галоўны геолаг); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1955–1956 – дацэнт геолага-геаграфічнага факультэта); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (з 1957; начальнік аддзела нафты і газу, у 1967–1976 – загадчык сектара тэктонікі, з 1976 – старшы навуковы супрацоўнік).
Памёр 16.02.1987, г. Мінск.
Варыянтная форма
| Garèlik, Zalman Abramavič (1908—1987) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
История тектонического развития и нефтегазоносность территории БССР : автореферат диссертации ... доктора геолого-минералогических наук : 136 / З. А. Горелик. — Москва, 1970.
Горелик Залман Абрамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 129.
Гарэлік Залман Абрамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С.
Горелик Залман Абрамович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 53—54.
Знакаміты геолаг Беларусі : (да 100-годдзя З. А. Гарэліка) / Р. Я. Айзберг // Літасфера. — 2008. — № 1. — С. 181—183 : фат. — Памяці вучонага.