Справка
Нарадзіўся 30.07.1917, г. Мінск. Геолаг. Адзін з арганізатараў геалагічнай службы Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (геаграфічны факультэт, 1941).
Навуковыя інтарэсы: геалогія і карысныя выкапні Беларусі; Старобінскае радовішча калійных солей; глыбіннае геалагічнае карціраванне крышталічнага фундамента Беларускай антэклізы; забеспячэнне многіх населеных пунктаў Беларусі высакаякаснымі падземнымі водамі.
Месца працы, пасада: Куйбышаўскае геалагічнае ўпраўленне (1941–1942 – начальнік геалагічнай партыі); Заходняе геалагічнае ўпраўленне (з 1946; з 1949 – начальнік Старобінскай экспедыцыі па разведцы калійных солей); Беларуская геолага-гідрагеалагічная экспедыцыя (1956–1976 – галоўны інжынер).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалі.
Памёр 29.04.1994.
Варыянтная форма
| Svâržynskі, Aron Іosіfavіč (1917—1994) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Свержинский Арон Иосифович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 196.
Свяржынскі Арон Іосіфавіч : (да 90-годдзя з дня нараджэння) / Г. І. Ількевіч, А. С. Махнач // Літасфера. — 2007. — № 2. — С. 175.