Справка
Нарадзіўся 07.11.1903, в. Воранава, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне аграноміі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (Горкі; агранамічны факультэт, кваліфікацыя "Аграном-арганізатар", 1928), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: пытанні лугаводства і кормавытворчасці; кармавыя культуры і іх рацыянальнае размяшчэнне ў севазвароце.
Месца працы, пасада: Полацкі акруговы сельскагаспадарчы саюз (1923–1928 – інструктар сельскагаспадарчай кааперацыі); Турская сельскагаспадарчая доследная станцыя (Гомельская вобласць; 1929–1935 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік аддзела кормаздабывання); Інстытут біялогіі АН БССР (1935–1941 – старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (Мінск; 1945–1962 –старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1962–1976 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела лугаводства).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны II ступені (1985), "Знак Почета", медалі СССР (5), граматы Вярхоўнага Савета БССР.
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Zabela, Dzmіtryj Aŭramavіč (1903— ) |
Забелла, Дзмітрый Аўрамавіч (1903— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Создание и использование долголетних культурных пастбищ / Д. А. Забелло. — Минск, 1961.
Вырошчванне сіласных культур у Беларускай ССР / Д. А. Забела. — Мінск, 1950.
Асноўныя правілы культуры сіласных раслін у БССР / Д. А. Забелла ; Турская сельскагаспадарчая даследчая станцыя, Аддзел кормаздабывання. — Менск [Мінск], 1933.
Забелло Дмитрий Аврамович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. — Минск, 2005. — С. 146 : фот.
Институт земледелия и селекции НАН Беларуси : 75 лет из истории развития аграрной науки Беларуси, 1927—2002. — Минск, 2003.
Дмитрий Аврамович Забелло (к 120-летию) // Мелиорация. — 2023. — № 4. — С. 78. — Чтобы помнили.