unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Багдановіч, Анатоль Уладзіміравіч (кандыдат эканамічных навук ; 1942—2022)

    Нарадзіўся 23.02.1942, в. Сталяры, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1971), старшы навуковы супрацоўнік (1978).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1964), Савет па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР (аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; распрацоўка праблем устойлівага развіцця; прагназаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця.
    Месца працы, пасада: Вылічальны цэнтр і Навукова-даследчы інстытут эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР (з 1964); Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут па горадабудаўніцтве (Масква). Мінскі філіял (1972–1973 – старшы навуковы супрацоўнік); Навукова-даследчы эканамічны інстытут (1973–2020; у 1973–1981 – загадчык сектара, у 1990–1995 – загадчык аддзялення эканомікі і прагназавання развіцця рэгіёнаў, з 1995 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998–2011 – першы намеснік дырэктара, з 2011 – загадчык аддзела метадалогіі кіравання рэгіянальным развіццём).
    Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2010), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000, 2006).
    Памёр 26.01.2022.

        Варыянтная форма
    Bagdanovіč, Anatol' Uladzіmіravіč (1942—2022)

        Гл. таксама
    Навукова-даследчы эканамічны інстытут (Мінск)
    Богданович, Анатолий Владимирович (кандидат экономических наук ; 1942—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основные проблемы экономического развития малых и средних городов Белорусской ССР : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.593 / А. В. Богданович. — Москва, 1970.
    Богданович Анатолий Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 21.
    65 год з дня нараджэння А. У. Багдановіча / І. М. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства. — 2007. — Т. 7, вып. 1—2. ― С. 161—162.
    Члену редакционной коллегии "Белорусского экономического журнала" Анатолию Владимировичу Богдановичу – 70 лет // Белорусский экономический журнал. — 2012. — № 1. — С. 143.
    Багдановіч Анатоль Уладзіміравіч / І. М. Шаруха // Географы Беларуси : биографический справочник : в 2 ч. / [И. В. Абрамова и др. ; составитель А. Е. Яротов]. ― Минск, 2024. — Ч. 1. — С. 35—36 : фат.
    Сайт "Википедия".