Справка
Нарадзіўся 07.11.1929, мяст. Глуск, Бабруйская акруга (сучас. гар. пас., Магілёўская вобласць). Географ, палеантолаг. Кандыдат геаграфічных навук (1968), дацэнт.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1951), НДІ глебазнаўства (аспірантура, 1962).
Навуковыя інтарэсы: глебазнаўства; геамарфалогія; палеанталогія; стратыграфія.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1951–1952 – лабарант кафедры фізічнай геаграфіі); Інстытут геалагічных навук (1952–1955 – малодшы навуковы супрацоўнік); Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1956–1958 – лабарант, выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі; і 1963–1964 – старшы выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі); Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (в. Дашкаўка; 1962–1963 – загадчык аддзела аграхіміі і глебазнаўства); Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі (Мінск; 1964–1969 – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (1969–1999 – дацэнт); Інстытут геалагічных навук (з 1999).
Памёр 20.03.2007.
Варыянтная форма
| Kaŭhuta, Marlen Rygoravіč (1929—2007) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Почвы Могилевского района БССР и их сельскохозяйственное использование : автореферат диссертации ... кандидата географических наук : 695 / М. Г. Ковхуто. — Минск, 1968.
Ковхуто Марлен Григорьевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 103. (Год нараджэння: 1929)
Марлен Рыгоравіч Каўхута (1927–2007) // Літасфера. — 2007. — № 1. — С. 165 : фат. (Год нараджэння: 1927. Дата смерці: 20.03)
Марлен Рыгоравіч Каўхута (1927–2007) // Літасфера. — 2010. — № 1. — С. 165 : фат. (Год нараджэння: 1927)
М. Р. Каўхута // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута, 1934―1978 : бібліяграфічны даведнік / аўтар-складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — С. 29—30. (Год нараджэння: 1929)
М. Р. Каўхута (1929–2007) / І. М. Шаруха [ інш.] // Магілёўскі мерыдыян : нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства. — 2007. — Т. 7, вып. 1—2. ― С. 165. (Год нараджэння: 1929. Дата смерці: 24.03)
Сайт "Вікіпедыя". Год нараджэння: 1929. Дата смерці: 24.03.