Справка
Нарадзілася 18.08.1947, г. Мінск. Геолаг, палеантолаг, палінолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (2003), дацэнт (2009).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (біялагічны факультэт, 1971), Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: палеанталогія і стратыграфія кайназойскіх адкладаў; эвалюцыя флоры і расліннасці ў палеагене, неагене і квартэры; рэканструкцыя палеагеаграфічных умоў фарміравання кайназойскіх адкладаў на тэрыторыі Беларусі; паліналагічнае вывучэнне як верхнеалігацэнавых і неагенавых, так і чацвярцічных адкладаў Беларусі.
Месца працы, пасада: Інстытут геахіміі і геафізікі (з 1975 – малодшы навуковы супрацоўнік, з 1983 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі геалогіі і антрапагену, з 1997 – вядучы навуковы супрацоўнік, з 2006 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі геадынамікі і палеагеаграфіі кайнозаю); Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі (з 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі геадынамікі і палеагеаграфіі). Інфармацыя на 2024.
Варыянтная форма
| Rylova, Tacc'âna Barysaŭna (нар. 1947) |
| Ryłowa, T. B. (нар. 1947) (польская мова) |
| Белякова, Таццяна Барысаўна (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Палиностратиграфия отложений верхнего олигоцена и неогена Беларуси и закономерности развития флоры и растительности : диссертация ... доктора геолого-минералогических наук : 25.00.02 : защищена 06.02.2003 : утверждена 29.10.2003 / Рылова Татьяна Борисовна. — Минск, 2002.
Палинологическое обоснование стратиграфии неогеновых отложений Белорусского Понеманья : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.09 / Рылова Татьяна Борисовна. — Киев, 1979.
Рылова Татьяна Борисовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 542.
Рылова Таццяна Барысаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 444.
Рылова Татьяна Борисовна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 191—192.
Татьяна Борисовна Рылова : (к 75-летию со дня рождения) // Літасфера. — 2022. — № 2. — С. 171—172 : фот.
Сайт Інстытута прыродакарыстання.