Справка
Нарадзіўся 03.05.1957, г. Мінск. Геолаг, літолаг, геахімік. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1989).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1979).
Навуковыя інтарэсы: асаблівасці будовы, складу і фарміравання схілавых адкладаў Беларусі; ПОСТСЕДЫМЕНТАЦЫЙНЫЯ змяненні чацвярцічных адкладаў у абласцях плейстацэнавых мацерыковых абледзяненняў; гіпергеннае і дыягенетычнае мінералаўтварэнне; палеакліматычныя і палеагідралагічныя рэканструкцыі прыродных абставін квартару; ізатопная геахімія плейстацэнавых і галацэнавых карбанатаў (азёрных, крыніцавых, педагенных).
Месца працы, пасада: Інстытут геахіміі і геафізікі (з 1979; стажор-даследчык, у 1981–1989 – малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989–1994 – навуковы супрацоўнік, у 1994–2004 – старшы навуковы супрацоўнік, з 2005 – вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (з 2007 – вядучы навуковы супрацоўнік); Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі (2013–2016; вядучы навуковы супрацоўнік, з 2015 – начальнік аддзела чацвярцічнай геалогіі).
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2015).
Памёр 21.04.2016.
Варыянтная форма
| Mahnač, Mіkalaj Alâksandravіč (1957—2016) |
| Makhnach, N. A. (1957—2016) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Склоновые отложения Белоруссии (особенности строения, состава и формирования) : диссертация ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.01 : защищена 02.06.1989 : утверждена 20.12.1989 / Махнач Николай Александрович. — Минск, 1989.
Махнач Николай Александрович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 154—155.
Николай Александрович Махнач (03.05.1957–21.04.2016) // Літасфера. — 2016. — № 1. — С. 136—137 : фот.
"eLIBRARY.RU".