Справка
Нарадзіўся 20.02.1936, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Інжынер-гідрагеолаг, спецыяліст у галіне рэгіянальнай і разведачнай гідрагеалогіі, ацэнкі эксплуатацыйных запасаў падземных вод для водазабеспячэння, іх рацыянальнай здабычы і аховы. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1974).
Адукацыя: Новачаркаскі геолагаразведачны тэхнікум (Ростовская область; 1954), Ленінградскі горны інстытут (геолагаразведачны факультэт, 1960).
Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная і разведачная гідрагеалогія; тэхналогіі забору і абезжалезвання падземных вод у пласце.
Пазапрафесійная дзейнасць: аздараўленчы бег.
Месца працы, пасада: Правабярэжная геолагаразведачная экспедыцыя (Днепрапятроўская вобласць, Украіна; з 1954); Упраўленне геалогіі пры Савеце Міністраў БССР (1961–1974 – гідрагеолаг, старшы гідрагеолаг, начальнік і галоўны гідрагеолаг партыі, галоўны гідрагеолаг экспедыцыі); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў і Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск; 1974–1993 – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык палявой эксперыментальнай лабараторыі); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1993–2011 – вядучы навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2008) і інш.
Варыянтная форма
Stankevič, Raman Antonavіč (нар. 1936) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Гидрогеологические основы применения бесфильтровых скважин в водоносных песках на территории Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.06 / Станкевич Роман Антонович. — Минск, 1974.
Станкевич Роман Антонович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 203—204.
Роман Антонович Станкевич : (к 80-летию со дня рождения) // Літасфера. — 2016. — № 2. — С.160—161 : фот.
Гидрогеология + бег + стихи : [Станкевич Р. А.] // Объяснить и предсказать : десять очерков об ученых / А. В. Зиновьев. — Минск, 2010. — С. 49—51.
Анлайн бібліятэка "LoveRead.ec".