unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бескапыльны, Валерый Мікалаевіч (доктар геолага-мінералагічных навук ; нафтагазавая геалогія ; нар. 1944)

    Нарадзіўся 24.11.1944, г. Сочы, Краснадарскі край, Расія. Геолаг-нафтавік. Доктар геолага-мінералагічных навук (2001), дацэнт (2000).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Геалогія і разведка нафтавых і газавых радовішчаў", 1971; аспірантура, 1976).
    Навуковыя інтарэсы: фарміраванне пакладаў нафты; тэхналогія геолагаразведачных работ на нафту і газ; распрацоўка пакладаў нафты.
    Месца працы, пасада: ВА "Беларуснафта" (1971–2014; страшы, вядучы геолаг, у 1985–1989 – начальнік аддзела пошукаў і разведкі нафтавых радовішчаў тэматычнай партыі, у 1996–2001 – кіраўнік Упраўлення геолагаразведачных работ на нафту і газ, у 2001 –2008 – намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі, у 2008–2014 – памочнік генеральнага дырэктара па геалагічных пытаннях у замежных праектах), адначасова Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (1994–2001); Дзяржаўная нафтавая кампанія "Sonatrah", Алжыр (камандзіроўка; 1981–1985 і 1989–1992, галоўны тэхнолаг вытворчага і навуковага кантрактаў).
    Узнагароды: званне "Заслужаны геолаг Рэспублікі Беларусь", медаль "За працоўныя заслугі".

        Варыянтная форма
    Beskapyl'ny, Valeryj Mіkalaevіč (нар. 1944)

        Гл. таксама
    "Беларуснафта", вытворчае аб'яднанне (Гомель)
    Бескопыльный, Валерий Николаевич (доктор геолого-минералогических наук ; нефтегазовая геология ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Падрабязней...