На главную |
---|
Справка
Свідэрскі, Эдуард Іванавіч (нафтагазавая геалогія ; геалогія ; 1940—2004) |
Нарадзіўся 02.03.1940, ст. Ігліно, Іглінскі раён, Башкірыя, Расія. Інжынер-геолаг-нафтавік.
Адукацыя: Акцябрскі нафтавы тэхнікум (г. Акцябрск, Башкірыя; 1958), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Ульянава-Леніна (1968).
Навуковыя інтарэсы: геалогія, пошукі і разведка нафтавых і газавых радовішчаў.
Месца працы, пасада: Навукова-вытворчае ўпраўленне "Бугульманефть"(Башкірыя; аператар па даследаванні нафтавых свідравін); Трэст "Татнефтегазразведка" (калектар, тэхнік-геолаг); Татарскі нафтавы навукова-даследчы інстытут (Бугульма; інжынер, старшы інжынер геалагічнага аддзела); Трэст "Белнафтагазразведка", Гомель (з 1970 – геолаг, старшы геолаг комплекснай тэматычнай партыі, начальнік геалагічнага аддзела Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага бурэння, начальнік геалагічнага аддзела трэста); Упраўленне геалогіі пры Савеце Міністраў БССР (з 1979 – начальнік аддзела дзяржаўнага геалагічнага кантролю, галоўны дзяржаўны інспектар геалагічнага кантролю); ВА "Белгеалогія" (з 1984 – начальнік геалагічнага аддзела па нафце і газе, намеснік галоўнага геолага); Канцэрн "Белнафтахім" (з 2001 – саветнік сакратарыята, начальнік аддзела разведкі і здабычы нафты); РУП "Белгеа" (2003–2004 – начальнік аддзела нафты і газу).
Узнагароды: званне "Почетный разведчик недр" (1990), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Памёр 00.00.2004.
Варыянтная форма
Svіdèrskі, Èduard Іvanavіč (1940—2004) |
Гл. таксама
"Белгеа", навукова-даследчае геалагічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (Мінск) |
Свидерский, Эдуард Иванович (нефтегазовая геология ; геология ; 1940—2004) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Геология и нефтегазоносность запада Восточно-Европейской платформы : к 70-летию Белорусского научно-исследовательского геологоразведочного института / [З. Л. Познякевич и др.]. — Минск, 1997.
Свидерский Эдуард Иванович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 194—195.
[2 сакавіка 2000 г. споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Іванавіча Свідэрскага] // Літасфера. — 2000. — № 13. — С. 152 : фат.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |