Справка
Нарадзіўся 18.05.1910 (05.05.1910 па ст. ст.), в. Чухны, Ашмянскі павет, Віленская губерня (сучас. Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Геолаг, арганізатар геалагічнай службы ў Беларусі.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1937).
Навуковыя інтарэсы: мінеральная сыравіна мясцовых будаўнічых матэрыялаў; прыродныя рэсурсы Беларусі і іх рацыянальнае выкарыстанне.
Месца працы, пасада: Упраўленне геалогіі пры Савеце Міністраў БССР (1937–1941 – кіраўнік пошукавай партыі; і 1945–1973; начальнік геолагапошукавай партыі, пазней экспедыцыі, у 1950–1952 – галоўны геолаг, у 1952–1973 – начальнік упраўлення).
Узнагароды: званне "Заслужаны геолаг-разведчык БССР" (1968), Сталінская прэмія (Дзяржаўная прэмія СССР; 1952), Дзяржаўная прэмія БССР (1972), ордэны (2), медалі (3).
Памёр 17.02.1985, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.
Варыянтная форма
Leanovič, Pavel Antonavič (1910—1985) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Леонович Павел Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 443.
Леановіч Павел Антонавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 634.
Там, где Припять бруится : [о П. А. Леоновиче] // Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. ― Минск, 2016. — С. 441—442.
Леонович Павел Антонович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 134.
[18 мая 1999 г. споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Антонавіча Леановіча] / У. А. Багіна // Літасфера. — 2000. — № 12. — С. 154 : фат.