unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лойка, Алег Антонавіч (доктар філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; мастацкая літаратура ; 1931—2008)

    Нарадзіўся 01.05.1931, г. Слонім, Гродзенская вобласць. Літаратуразнавец, пісьменнік, перакладчык. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", 1953).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры; заканамернасці развіцця беларускай нацыянальнай паэзіі; тыпалагічныя сувязі беларускай і польскай літаратур; генетычныя і працэсуальныя асаблівасці развіцця беларускай літаратуры 19 – пачатку 20 ст. і інш.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1956, філалагічны факультэт, кафедра беларускай літаратуры, прафесар, з 1985 – загадчык кафедры, з 1993 – кафедра беларускай літаратуры 20 ст., загадчык кафедры, у 1991–1996 – дэкан факультэта).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1976, 1980), ордэн Дружбы народаў (1981), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1990), медаль Францыска Скарыны і інш.
    Памёр 19.11.2008, пахаваны ў г. Слонім.

        Варыянтная форма
    Lojka, Aleg Antonavič (1931—2008)

        Гл. таксама
    Лойкі (дынастыя / сям'я)
    Лойко, Олег Антонович (доктор филологических наук ; литературоведение ; художественная литература ; 1931—2008) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мінск, 1986.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1994.
    Францыск Скарына і яго час : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1988.
    Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008. — Минск, 2008.
    Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001.
    Чалавек з сонечнаю ўсмешкай / Уладзімір Дамашэвіч // Літаратура і мастацтва. — 2009. — 24 снежня (№ 49). — С. 6.