Справка
Нарадзіўся 19.06.1923, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць. Геафізік. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1952). Заснавальнік і кіраўнік Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі.
Адукацыя: Свярдлоўскі горны інстытут (спецыяльнасць "Геафізічныя метады пошукаў і разведкі карысных выкапняў", 1947), Інстытут геалагічных навук АН БССР (аспірантура, 1951).
Навуковыя інтарэсы: гравіметрыя; сейсмалогія: геамагнетызм; геаэлектрыка; фізіка калязямной прасторы; планеталогія; будова ядра Зямлі.
Адзін з заснавальнікаў беларускай школы па фундаментальнай геафізіцы.
Месца працы, пасада: Інстытут геалагічных навук АН БССР (1951–1963; з 1959 – загадчык геафізічнай лабараторыі); Лабараторыя геахімічных праблем АН БССР (1963–1971 – загадчык сектара фізікі Зямлі); Інстытут геалагічных навук (Мінск; 1971–2000; у 1971–1987 – загадчык лабараторыі фізікі Зямлі, з 1987 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі сейсмалогіі, пазней лабараторыі геатэрміі), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1953–1965).
Памёр 19.06.2012, пахаваны ў Бабруйску.
Варыянтная форма
| Hac'ko, Žazef Paŭlavіč (1923—2012) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Хотько Жозеф Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 447.
Хацько Жазеф Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 566.
Хотько Жозеф Павлович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 221—222.
Жозефу Павловичу Хотько : (к 90-летию со дня рождения) // Літасфера. — 2013. — № 2. — С. 166 : фот.
85 лет организатору белорусской геофизики – Жозефу Павловичу Хотько / А. А. Махнач [и др.] // Літасфера. — 2008. — № 2. — С. 176—177 : фот.
Жазэф Паўлавіч Хацько : (да 80-годдзя з дня нараджэння / В. М. Астапенка // Літасфера. — 2003. — № 1. — С. 164 : фот.
Жозефу Павловичу Хотько 70 лет // Літасфера. — 1994. — № 1. — С. 203—204.