Справка
Нарадзілася 18.08.1934, г. Чэрвень, Мінская вобласць. Геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1990), старшы навуковы супрацоўнік (1973).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў", кваліфікацыя "Інжынер-геолаг-разведчык", 1956), Інстытут геалагічных навук (аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: тэктоніка і карысныя выкапні старажытных платформ; структурна-фармацыйны аналіз і стратыграфія адкладаў платформеннага чахла, іх нафтагазаноснасць.
Месца працы, пасада: Дзяржаўнае геалагічнае прадпрыемства па пошуках нафты (г. Піла, Польшча; 1957–1961 – інжынер-геолаг); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1961–1965; малодшы навуковы супрацоўнік, з 1963 – старшы інжынер-канструктар; і 1968–1973; старшы інжынер-канструктар, у 1969–1970 – малодшы, у 1970–1973 – старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут геахіміі і геафізікі (Мінск; з 1973 – старшы, у 1986–1992 – вядучы, з 1992 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі геатэктонікі), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1997–2003 – прафесар кафедры дынамічнай геалогіі).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1978), бронзавы медаль ВДНГ СССР (1978) і інш.
Варыянтная форма
Zinavenka, Galina Uladzimiraŭna (нар. 1934) |
Зіновенка, Галіна Уладзіміраўна (нар. 1934) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...