На главную |
---|
Справка
Шмыгаў, Фрол Парфіравіч (кандыдат гістарычных навук ; 1913—1993) |
Нарадзіўся 29.08.1913, с. Петухі, Ключэўскі раён, Алтайскі край, Расія. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1949), прафесар (1971).
Адукацыя: Пермскі індустрыяльна-педагагічны інстытут (эканамічнае аддзяленне, 1935), Вышэйшая дыпламатычная школа Народнага камісарыята замежных спраў СССР (аддзяленне французскай мовы, 1944), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК УКП(б) (аспірантура, 1949).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя сацыялістычнага будаўніцтва; нацыянальна-вызваленчы рух у краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.
Месца працы, пасада: Пермскі гарадскі камітэт УЛКСМ (1935, 1937), СШ № 32 г. Пярмі (1937), Молатаўскі [Пермскі] дзяржаўны педагагічны інстытут (1938–1942, асістэнт кафедры палітычнай эканоміі, загадчык кафедры марксізму-ленінізму), Міністэрства замежных спраў БССР (1944–1949, загадчык палітаддзела), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1949–1952 – намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце, загадчык кафедры, 1961–1970 – рэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1952 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дацэнт кафедры гісторыі КПСС, у 1956–1961 – загадчык кафедры), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1970–1977 – рэктар, 1977–1987 – прафесар кафедры гісторыі КПСС).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1972), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
Памёр 15.10.1993, пахаваны на могілках "Усходняе", г. Мінск.
Варыянтная форма
Šmygaŭ, Frol Parfiravič (1913—1993) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Шмыгаў Фрол Парфіравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 345.
Шмыгаў Фрол Парфіравіч / Эдуард Ліпецкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 224—225.
Шмыгов Фрол Порфирьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 610.
Фрол Порфирьевич Шмыгов / А. С. Хотеев // Интеллектуальная элита Беларуси. Основоположники белорусской науки и высшего образования (1919―1961). ― Минск, 2021. — С. 173—182.
Сайт "Википедия".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |