| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Сінічка, Андрэй Міхайлавіч (кандыдат геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; нафтагазавая геалогія ; 1930—2019) |
Нарадзіўся 02.12.1930, Мукачэўскі раён, Закарпацкая вобласць, Украіна. Геолаг, спецыяліст у галіне нафтагазавай і рэгіянальнай геалогіі і тэктонікі. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1965), старшы навуковы супрацоўнік (1969).
Адукацыя: Львоўскі політэхнічны інстытут (1954; аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: структура і гісторыя тэктанічнага развіцця Прыпяцкага прагіну, праблемы яго нафтагазаноснасці; навуковае суправаджэнне апорнага і параметрычнага бурэння ў сувязі з ацэнкай перспектыў нафтагазаноснасці Беларусі; ацэнка нафтаперспектыўных пастак, экранаваных разрыўнымі парушэннямі.
Месца працы, пасада: Трэст "Полтавнефтегазразведка" (1957–1965; старшы геолог, кіраўнік тэматычнай партыі, галоўны геолаг Геолагаразведачнай экспедыцыі); Беларускі навукова-даследчы геологаразведачны інстытут (1965–2003; старшы навуковы супрацоўнік, у 1968–1993 – кіраўнік сектора апорнага бурэння і рэгіянальных нафтапошукавых работ аддзела рэгіянальнай геалогіі, у 1993–2003 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нафты), адначасова службовая камандзіроўка (Куба; 1972–1975); "Белгеа" (2003–2009 – вядучы навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства геалогіі СССР, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Памёр 19.03.2019.
Варыянтная форма
| Sinička, Andrèj Mіhajlavіč (1930—2019) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Коллекторские свойства каменноугольных отложений средней части Днепровско-Донецкой впадины : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук / А. М. Синичка. — Киев, 1964.
Синичка Андрей Михайлович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 197—198.
Андрей Михайлович Синичка (02.12.1930–19.03.2019) / Р. Е. Айзберг [ др.] // Літасфера. — 2019. — № 1. — С. 198—199 : фот.
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

