unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Азаранка, Фёдар Сямёнавіч (нафтагазавая геалогія ; 1934—2019)

    Нарадзіўся 10.04.1934, в. Ганнаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць. Геолаг, спецыяліст у галіне нафтаздабываючай прамысловасці.
    Адукацыя: Львоўскі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Горны інжынер", 1957).
    Навуковыя інтарэсы: геалогія і нафтагазаноснасць захаду Усходне-Еўрапейскай платформы; вахтавы метад працы па пошуках нафты ў Заходняй Сібіры.
    Месца працы, пасада: Беларуская кантора разведачнага бурэння "Белгалоўгеалогія" (з 1957; у 1958–1959 – старшы інжынер Мазырскай структурнай партыі, бурыльшчык, памочнік буравога майстра, інжынер Брагінскага ўчастка бурэння, з 1959 – старшы інжынер, з 1961 – начальнік Рэчыцкага ўчастка); Трэст "Белнафтагазразведка" (1965–1988; начальнік Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага бурэння, у 1973–1988 – галоўны інжынер, кіраўнік трэста); Вытворчае аб'яднанне па геолагаразведачных работах "Белгеалогія" (1988–1997 – генеральны дырэктар).
    Узнагароды: званне "Почетный разведчик недр СССР" (1984), ордэн Леніна (1966), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1965) і інш.
    Памёр 31.03.2019.

        Варыянтная форма
    Azaranka, Fëdar Sâmënavіč (1934—2019)

        Гл. таксама
    "Белгеалогія", геолагаразведачнае рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства (Мінск). Дырэктар
    Азаренко, Федор Семенович (нефтегазовая геология ; 1934—2019) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Азаренко Федор Семенович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 15. (Год нараджэння: 1935)
    Ф. С. Азаранка // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілеўскай вобласці : біёграфа-бібліяграфічны даведнік. — Магілеў, 2004. — С. 6. (Год нараджэння: 1935)
    Федор Семенович Азаренко : (к 80-летию со дня рождения) / [Я. Г. Грибик и др.] // Літасфера. — 2014. — № 1. — С. 167—168 : фот.
    Электронны архіў бібліятэкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.