![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Калінін, Міхаіл Юр'евіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат геолага-мінералагічных навук ; водная гаспадарка ; геалогія ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 24.06.1949, г. Ташкент, Узбекістан. Гідрагеолаг, спецыяліст у галіне воднай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2009). Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1979).
Адукацыя: Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі (спецыяльнасць "Гідрагеалогія і інжынерная геалогія", 1971), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск; аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: выкарыстанне і ахова вод; уплыў навакольнага асяроддзя на здароўе чалавека; вывучэнне ўплыву змены клімату на водныя рэсурсы; экалагічная адукацыя.
Пазапрафесійная дзейнасць: фатограф.
Месца працы, пасада: Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1973–1990; і ў 2003–2010 – дырэктар інстытута), адначасова камандзіроўка (Народная Дэмакратычная Рэспубліка Емен; 1979 і 1988 – кансультант-гідрагеолаг); Йеменская Рэспубліка (1990–1992 – старшы інжынер-гідрагеолаг); "Бел НДЦ "Экалогія" (1992–1999; з 1992 – загадчык аддзела агульнай экалогіі, у 1994–1999 – намеснік дырэктара); Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (Мінск; 1999–2003 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (прафесар кафедры фізічнай геаграфіі свету).
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі", ганаровыя граматы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Варыянтная форма
Kalinin, Mіhaіl Ûr'evіč (нар. 1949) |
Kalinin, M. Y. (нар. 1949) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |