Справка
Нарадзілася 25.07.1934, г. Свярдлоўск (Екацярынбург), Расія. Геолаг, мінералог, спецыяліст у галіне палеатэктонікі і магматызму. Доктар геолага-мінералагічных навук (1999).
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Геалагічная здымка і пошукі карысных выкапняў", 1957), Інстытут геалагічных навук АН Казахскай ССР (аспірантура, 1968).
Навуковыя інтарэсы: працэсы фарміравання дакембрыйскай зямной кары; вывучэнне геалагічнай будовы (стратыграфіі і тэктонікі) фундамента Усходне-Еўрапейскай платформы, петралогіі і геахіміі складаючых яго магматычных і метамарфічных парод; эндагенныя працэсы ў раннім дакембрыі і іх роля ў фарміраванні структурна-рэчыўных комплексаў і рудных фармацый.
Заснавальнік петрургічнага напрамку ў даследаванні горных парод крышталічнага фундамента Беларусі.
Месца працы, пасада: Цэнтральна-Казахстанскае геалагічнае ўпраўленне (1957–1965 – малодшы, старшы геолаг Карагандзінскай геолага-здымачнай экспедыцыі); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1969–1986; малодшы навуковы супрацоўнік, у 1970–1986 – старшы навуковы супрацоўнік; і з 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік); Інстытут геахіміі і геафізікі (Мінск; 1986–2008; старшы, з 1990 – вядучы, у 2001–2008 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: медалі "За трудовое отличие", "За заслуги в разведке недр".
Памерла 22.04.2013.
Варыянтная форма
Aksamentava, Nіna Ven'âmіnaŭna (1934—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...