Справка
Нарадзіўся 01.06.1933, пас. Тархан, Балтасінскі раён, Татарыя, Расія. Геафізік. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1967).
Адукацыя: Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Ульянава- Леніна (геалагічны факультэт, 1956).
Навуковыя інтарэсы: прамысловая геафізіка; комплексная апрацоўка геафізічнай інфармацыі.
Месца працы, пасада: Трэст "Татнефтегеофизика" (1956–1966; інжынер-аператар, начальнік партыі радыеактыўнага каратажу, начальнік комплекснай партыі, інжынер-інтэрпрэтатар, начальнік кантрольна-інтэрпрэтацыйнай групы Альмецьеўскай прамыслова-геафізічнай канторы, з 1961 – начальнік Вопытна-метадычнай партыі, г. Бугульма); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1966–1996; галоўны інжынер сектара прамысловай геафізікі, у 1967–1968 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1968–1969 і 1973–1996 – начальнік лабараторыі інтэрпрэтацыі вынікаў геафізічных даследаванняў), адначасова Аб'яднанне нафтавай горнай справы. Геафізічнае прадпрыемства г. Торунь, Польшча (камандзіроўка; 1969–1973 – кансультант).
Памёр 26.01.2013.
Варыянтная форма
Zalâeŭ, Nail' Zalâevič (1933—2013) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Усовершенствование комплекса и методики промыслово-геофизических исследований карбонатных отложений юго-востока Татарии : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук / Н. З. Заляев. — Москва, 1966.
Заляев Наиль Заляевич // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 80—81.
Наиль Заляевич Заляев : (1933–2013) : [некролог] // Літасфера. — 2013. — № 1. — С. 158—159 : фот.