Справка
Нарадзіўся ў 1937, г. Балагое, Цвярская вобласць, Расія. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1981). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Адукацыя: Віцебскі ордэна "Знак Пашаны" ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1959, спецыяльнасць "зоаінжынер"); Акадэмія народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (1979–1981, аспірантура, спецыяльнасць "эканоміка, планаванне і кіраванне народнай гаспадаркай").
Навуковыя інтарэсы: развядзенне і селекцыя сельскагаспадарчых жывёл; аўтаматызаваныя сістэмы кіравання; інфармацыйныя тэхналогіі ў АПК.
Месца працы, пасада: сельская гаспадарка (1959–1965, гаспадаркі, раённае і абласное ўпраўленне); Докшыцкае ўпраўленне сельскай гаспадаркі (Віцебская вобласць, 1965–1969, начальнік); Галоўнае ўпраўленне жывёлагадоўлі (1969–1979, начальнік); Беларускі праектна-тэхналагічны інстытут АСК (1981–1987, намеснік дырэктара па навуцы); Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут АСК (1987–1994, дырэктар); Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994–2002, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2002 загадчык аддзела інфарматызацыі).
Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
Варыянтная форма
| Sіdarovіč, Vadzіm Andrèevіč (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Адаптационные особенности и влияние голландской породы на совершенствование черно-пестрого скота Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.02.01 / Сидорович Вадим Андреевич. ― Тарту, 1981.
Сидорович Вадим Андреевич // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты ... / [составители: Е. И. Дереза, С. В. Голубева]. ― Минск, 2006. — С. 56—57.