| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Махнач, Анатоль Аляксандравіч (доктар геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; літалогія ; геахімія ; нар. 1951) |
Нарадзіўся 13.07.1951, г. Масква, Расія. Геолаг, спецыяліст у галіне літалогіі, літагідрагеахіміі і геахіміі стабільных ізатопаў. Доктар геолага-мінералагічных навук (1990), прафесар (2001). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Гідрагеалогія і інжынерная геалогія", кваліфікацыя "Інжынер-геолаг-гідрагеолаг", 1973).
Навуковыя інтарэсы: літагідрагеахімічны напрамак у тэорыі літагенезу; распрацоўка гідрагеалагічнай канцэпцыі катагенезу ападкавых парод; апісанне пераўтварэнняў поліфацыяльных адкладаў у гідрагеахімічным асяроддзі, звязаным з эвапарытамі; паводзіны стабільных ізатопаў вугляроду, кіслароду і серы ў працэсе галагенезу; геалагічная будова тэрыторыі Беларусі.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэзія).
Месца працы, пасада: Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі (1973–2008; у 1973–1980 – інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, у 1980–1991 – старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1991–2008 – загадчык лабараторыі літагідрагеахіміі), у 1994–1998 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998–2008 – дырэктар); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (2008–2013; 2008 – дырэктар, са снежня 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік); Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі (з 2013; галоўны навуковы супрацоўнік аддзела геалогіі і мінерагеніі платформеннага чахла), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1999–2013 – прафесар кафедры дынамічнай геалогіі). Інфармацыя на 2024.
Узнагароды: прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), НАН Беларусі (1993), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001) і інш.
Варыянтная форма
| Mahnač, Anatol' Alâksandravіč (нар. 1951) |
| Makhnach, A. A. (нар. 1951) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

