| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Рынскі, Марыс Абрамавіч (кандыдат геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; нафтагазавая геалогія ; 1928—2008) |
Нарадзіўся 10.12.1928, г. Звенігародка, Кіеўская (Чаркаская) вобласць, Украіна. Горны інжынер-геолаг, нафтавік. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1974).
Адукацыя: Львоўскі політэхнічны інстытут (нафтавы факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-геолаг", 1951).
Навуковыя інтарэсы: геалогія, пошукі, разведка і распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў Украіны і Беларусі.
Месца працы, пасада: Трэст "Укрнефтеразведка" (з 1951 – старшы калектар геолага-здымачнай партыі Львоўскай геолага-пошукавай канторы, прараб-геолаг, старшы геолаг структурна-пошукавай партыі, начальнік геафізічнай партыі, начальнік геалагічнай партыі); Калушская кантора разведачнага бурэння (з 1961 – галоўны геолаг); Трэст "Львовнефтегазразведка" (з 1963 – старшы геолаг геалагічнага аддзела); Трэст "Белнафтагазразведка" (з 1965 – загеалагічнага аддзела); Інстытут "Укрдзіпрандінафта". Гомельскі аддзел (з 1976 – загадчык лабараторыі падліку запасаў нафты і газу); ВА "Белоруснефть" (1979–2003; у 1979–1989 – кіраўнік Тэматычнай партыі, з 1989 – вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты); РУП "Белгеа" (2003–2005 – галоўны спецыяліст аддзела геалогіі нафтавых і газавых радовішчаў).
Узнагароды: медалі "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" (1970), бронзавы медаль ВДНГ СССР і інш.
Памёр 02.03.2008, г. Гомель.
Варыянтная форма
| Rynski, Marys Abramavіč (1928—2008) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Условия формирования нефтяных месторождений Припятской впадины : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.17 / Рынский Морис Абрамович. — Москва, 1974.
Рынский Морис Абрамович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2017. — Ч. 2. — С. 188—189.
Морис Абрамович Рынский : (1928–2008) // Літасфера. — 2008. — № 2. — С.184—185 : фото.
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

