На главную |
---|
Справка
Хурсевіч, Галіна Кузьмінічна (доктар біялагічных навук ; кандыдат геаграфічных навук ; палеанталогія ; нар. 1941) |
Нарадзілася 10.02.1941, г. Петразаводск, Карэлія, Расія. Палеантолаг, стратыграф кайназою. Доктар біялагічных навук (1992), прафесар. Кандыдат геаграфічных навук (1974).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (кваліфікацыя "Географ, настаўнік сярэдняй школы", 1963), Інстытут геахіміі і геафізікі (аспірантура, 1972).
Навуковыя інтарэсы: марфалогія, сістэматыка, эвалюцыя і філагенія прэснаводных цэнтрычных дыятомавых водарасцей; біястратыграфія і палеагеаграфія позняга кайназою Беларусі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (з 1963 – супрацоўнік кафедры фізічнай геаграфіі замежных краін); Інстытут геахіміі і геафізікі (1972–2007; малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі геалогіі і патамалогіі антрапагену, у 1977–1990 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1990–1993 – вядучы навуковы супрацоўнік, у 1993–1997 – галоўны навуковы супрацоўнік, у 1997–2000 – загадчык лабараторыі геалогіі антрапагену, у 2000–2007 – галоўны навуковы супрацоўнік), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1995–1999 – прафесар кафедры дынамічнай геалогіі); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (2008–2014 – прафесар кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі).
Узнагароды: бронзовы медаль ВДНГ СССР (1979).
Варыянтная форма
Hursevič, Galina Kuz'minična (нар. 1941) |
Khursevich, G. K. (нар. 1941) (англійская мова) |
Кавальчук, Галіна Кузьмінічна (нар. 1941) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |