Справка
Нарадзілася 02.10.1945, г. Слуцк, Мінская вобласць. Літолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1983).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (геаграфічны факультэт, 1968), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (аспірантура; дактарантура, 2012).
Навуковыя інтарэсы: праблемы літалогіі тэрыгенных, карбанатных і сульфатных парод, фацыяльнага аналізу, фарміравання неструктурных пастак вуглевадародаў і нафтамарынскіх парод.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1969–1985 – малодшы навуковы супрацоўнік сектара мінеральных солей); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1986–1997; вядучы навуковы супрацоўнік, у 1988–1994 – загадчык Галіновай навукова-даследчай лабараторыі па палеагеаграфічных і палеагеамарфалагічных метадах прагнозу карысных выкапняў); Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі (1997–2008 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі літалогіі і геахіміі, у 1998–2002 – вучоны сакратар Савета па абароне дысертацый); Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі (2008–2021 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нафты і газу).
Памерла 08.06.2021.
Варыянтная форма
| Abravec, Svâtlana Mіtrafanaŭna (1945—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Литология терригенных, карбонатных и сульфатных отложений верхнефаменской соленосной формации Припятского прогиба : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.21 / Обровец Светлана Митрофановна. — Минск, 1983.
Обровец Светлана Митрофановна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 206—207.
Святлана Мітрафанаўна Абравец : (да 60-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. ― 2005. — № 2. — С. 169.
Святлана Мітрафанаўна Абравец – усё жыццё з літалогіяй : (да 70-годдзя з дня нараджэння) / [Р. Г. Гарэцкі і інш.] // Літасфера. ― 2015. — № 2. — С. 177—178 : фат.
Светлана Митрофановна Обровец (02.10.1945–08.06.2021) // Літасфера. ― 2021. — № 2. — С. 168.