unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кручак, Сямён Аляксандравіч (кандыдат геолага-мінералагічных навук ; геалогія ; 1937—2021)

    Нарадзіўся 19.08.1937, в. Ператокі, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (сучас. Сталбцоўскі раён, Мінская вобласць). Геолаг, спецыяліст у галіне стратыграфіі і палеанталогіі палеазойскіх, галоўным чынам, дэвонскіх адкладаў Усходне-Еўрапейскай платформы. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1975).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (геаграфічны факультэт, 1961), Інстытут геалагічных навук АН БССР (аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: геалогія палеазойскіх адкладаў Усходне-Еўрапейскай платформы – стратыграфія, палеанталогія і палеагеаграфія асадкавых і вулкана-генна-асадкавых утварэнняў.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1961–978; у 1961–1964 – малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі палеанталогіі, у 1964–1970 – старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер сектара стратыграфіі і палеанталогіі, у 1970–1976 – старшы інжынер-канструктар, у 1976–1978 – старшы навуковы супрацоўнік сектара; і ў 2008–2010 – начальнік аддзела стратыграфіі і палеанталогіі); Інстытут геахіміі і геафізікі АН БССР (з 1978; у 1978–1986, 1987–1990 і 1992–1996 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі літалогіі і геахіміі, у 1996–2008 – загадчык лабараторыі); Індыя, камандзіроўка (1986–1987 – галоўны інжынер-кансультант Камісіі па нафце і газе Рэспублікі Індыя, г. Дэхра-Дуне); Алжыр, камандзіроўка (1990–1992 – галоўны спецыяліст Дэпартамента разведкі нафты і газу "SONATRAH", г. Алжыр); Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі (з 2011 – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела рэгіянальнай геалогіі, з 2013 – аддзела стратыграфіі і тэктонікі філіяла "Інстытут геалогіі"), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1996–2006 – дацэнт кафедры дынамічнай геалогіі).
    Памёр 06.10.2021.

        Вариантная форма
    Kručak, Sâmën Alâksandravіč (1937—2021)
    Kruchek, S. A. (1937—2021) (английский язык)

        См. также
    Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі (Мінск)
    Кручек, Семен Александрович (кандидат геолого-минералогических наук ; геология ; 1937—2021) (на другом языке)

        Источники информации
    Падрабязней...