Справка
Нарадзіўся 02.11.1936, с. Міхнаўцы, Самбарскі раён, Львоўская вобласць (па іншых крыніцах с. Міхнавец, Стралкоўскі раён, Драгобыцкая вобласць), Украіна. Горны інжынер-гідрагеолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1974).
Адукацыя: Днепрапятроўскі горны інстытут (спецыяльнасць "Гідрагеалогія і інжынерная геалогія", 1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1973).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне заканамернасцей фарміравання падземных вод Беларусі; пошукі, разведка і прамысловая ацэнка радовішчаў падземных вод; распрацоўка навукова-тэхнічных прагнозаў і абгрунтаванняў па рацыянальным выкарыстанні і ахове падземных вод ад знясілення і забруджвання.
Месца працы, пасада: Упраўленне геалогіі пры Савеце Міністраў БССР (1958–1976; старшы калектар, з 1960 – начальнік партыі, галоўны гідрагеолаг Беларускай гідрагеалагічнай экспедыцыі, галоўны гідрагеолаг Беларускага геолага-гідрагеалагічнага трэста); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (з 1976; загадчык аддзела гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі, у 1987–1989 – намеснік дырэктара па навуцы, у 1989–2004 – дырэктар, у 2004–2008 – загадчык лаабараторыі дынамікі і рэсурсаў падземных вод аддзела гідрагеалогіі).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), медалі "Отличник разведки недр" (1966), "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" (1970), "За заслуги в разведке недр" (1985) і інш.
Памёр 17.12.2010.
Варыянтная форма
Gudak, Sâmën Paŭlavіč (1936—2010) |
Гл. таксама