Справка
Нарадзілася 09.03.1916, г. Мінск. Геолаг-палінолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1954). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (геаграфічны факультэт, 1946), Інстытут геалагічных навук АН БССР (аспірантура, 1953).
Навуковыя інтарэсы: біястратыграфічныя даследаванні дэвонскіх і каменнавугальных адкладаў; палеалогія, стратыграфія і рэгіянальная геалогія.
Заснавальнік паліналагічнага напрамку геалагічных даследаванняў палеазойскіх адкладаў Беларусі.
Месца працы, пасада: ... (1946–1950 – інжынер аддзела вынаходніцтваў па транспартным асваенні малых рэк); Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (у 1965–1981 – загадчык спорава-пылковай лабараторыі).
Узнагароды: медалі "За боевые заслуги", "За победу над Германией", "За доблестный труд", значок "Отличник разведки недр", Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР і інш.
Памерла 02.01.1981.
Варыянтная форма
Keda, Galіna Іosіfaŭna (1916—1981) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Кандидатская диссертация "Споры девонских отложений БССР и их стратиграфической значение" (защита в 1954 г.).
Кедо Галина Иосифовна // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 96—97.
Знакаміты беларускі палінолаг і біястратыграф, стваральнік лабараторыі спорава-пылковага аналізу БелНДГРІ : (да 80-годдзя нараджэння Галіны Іосіфаўны Кеда) / С. А. Кручак // Літасфера. — 1996. — № 5. — С.199—200.
Галіна Іосіфаўна Кеда : (да 100-годдзя з дня нараджэння) / С. А. Кручак, В. Ю. Абухоўская // Літасфера. — 2016. — № 1. — С.138—139 : фат.