Справка
Нарадзіўся 17.01.1906, мяст. Смальяны, Аршанскі павет, Магілёўская губерня (сучас. аграгарадок, Аршанскі раён, Віцебская вобласць). Спецыяліст у галіне гідрамеліярацыйнага будаўніцтва. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (гідратэхнічны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1936).
Навуковыя інтарэсы: пытанні распрацоўкі рацыянальнай тэхналогіі вытворчасці меліярацыйна-будаўнічых работ; выбар комплексу машын для меліярацыйнага будаўніцтва.
Месца працы, пасада: Смальяны (1919–1925 – шавец па найму ў саматужнікаў); Смальянская хата-чытальня (1925–1927 – загадчык); Круглянскі райкам камсамола (1927–1928 – сакратар); Народны камісарыят земляробства БССР (1936–1941; у 1936–1938 – старшы інжынер, начальнік аддзела праектна-пошукавых работ Упраўлення меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1938–1941 – галоўны інжынер, намеснік начальніка Упраўлення воднай гаспадаркі і торфу); Міністэрства меліярацыі БССР (1946–1952 – начальнік Упраўлення капітальнага будаўніцтва); Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва (Мінск; 1952–1957 – начальнік аддзела, дырэктар); Галоўнае ўпраўленне меліярацыі і воднай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР (1957–1964 – намеснік начальніка, начальнік); БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1964–1976 – загадчык аддзела арганізацыі вытворчасці меліярацыйных работ, загадчык навукова-даследчай групы).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, "Знак Пашаны" (2), медалі СССР (7), Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і інш.
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Ščytnіkaŭ, Pëtr Іvanavіč (1906— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Рациональная технология строительства осушительных каналов / П. И. Щитников. — Минск, 1967.
Калгасныя сажалкі і іх выкарыстанне / Е. І. Лубяка і П. І. Шчытнікаў. — Мінск, 1950.
Щитников Петр Иванович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси. — Минск, 2005. — С. 254 : фот.
Петр Иванович Щитников : (к 100-летию со дня рождения) // Мелиорация переувлажненных земель. — 2006. — № 1. — С. 191 : фот. (Годы работы в БелНИИ мелиорации и водного хозяйства: 1964–1970.)