На главную |
---|
Справка
Яськоў, Аляксей Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1937) |
Нарадзіўся 12.03.1937, в. Стадолічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне эксплуатацыі гідратэхнічных збудаванняў. Кандыдат тэхнічных навук (1975).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1961).
Навуковыя інтарэсы: пытанні вывучэння воднага рэжыму нізінных тарфяных глеб пры розных спосабах асушэння; распрацоўка інжынерна-тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў па павышэнні ўстойлівасці функцыянавання меліярацыйных сістэм.
Месца працы, пасада: Выгастроўская ГЭС (майстар, прараб будаўнічага ўпраўлення) і Палакоргская ГЭС (галоўны інжынер будаўніча-мантажнага ўпраўлення), Карэлія (1961–1966); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1966–2001; у 1966–1980 – малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела эксплуатацыі асушальных сістэм, у 1980–1998 – лабараторыі аховы прыроды, у 1998–2001 – загадчык адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела).
Узнагароды: медаль "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина" і інш.
Варыянтная форма
Âs'koŭ, Alâksej Іvanavіč (нар. 1937) |
Гл. таксама
Інстытут меліярацыі (Мінск) |
Еськов, Алексей Иванович (кандидат технических наук ; род. 1937) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследование увлажнения мелиорируемых торфяников путем капиллярного подпитывания : автореферат диссертации ... кандидата технических наук: 06.01.02 / Еськов Алексей Иванович. ― Минск, 1975.
Еськов Алексей Иванович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 144.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |