unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Далькоў, Васілій Пятровіч (кандыдат тэхнічных навук ; меліярацыя ; нар. 1944)

    Нарадзіўся 21.04.1944, в. Харанёў, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне меліярацыі і арашальнага земляробства. Кандыдат тэхнічных навук (1992).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік", 1973).
    Навуковыя інтарэсы: арашэнне культурных паш і сенажацей на меліяраваных землях.
    Месца працы, пасада: Саўгас "Железинский" (Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць; 1961 – рабочы); шахта (г. Караганда, Казахстан; 1962–1964 – падземны электраслесар); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (1973–1978 – старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік і 1991–1996 – старшы навуковы супрацоўнік аддзела арашэння); Трэст "Беларгводбуд" (Мінск; 1978–1979 – галоўны інжынер аддзела ўдасканалення эксплуатацыі меліярацыйных сістэм); Міністэрства воднай гаспадаркі БССР (1979–1991; у 1979–1981 – начальнік аддзела эксплуатацыі арашальных сістэм, у 1981–1991 – начальнік аддзела эксплуатацыі і рамонту меліярацыйных сістэм).
    Узнагароды: ганаровыя граматы і граматы Міністэрства воднай гаспадаркі БССР, медалі і дыпломы ВДНГ СССР і БССР і інш.

        Варыянтная форма
    Dal'koŭ, Vasіlіj Pâtrovіč (нар. 1944)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Дальков, Василий Петрович (кандидат технических наук ; мелиорация ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование технологии дождевания сельскохозяйственных культур широкозахватной дождевальной техникой в условиях Республики Беларусь : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 06.01.02 / Дальков Василий Петрович. ― Минск, 1992.
    Дальков Василий Петрович // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 139.